“ДАЛУЧЫ СВАЮ ДАЛОНЬ”- МАЁ ПАЖАДАННЕ БЕЛАРУСІ

01.03.2021

“ДАЛУЧЫ СВАЮ ДАЛОНЬ”- МАЁ ПАЖАДАННЕ БЕЛАРУСІ

        У мэтах развіцця пазнавальнай актыўнасці навучэнцаў, фарміравання свядомага  ўяўлення аб багацці, непаўторнасці, самабытнасці роднага слова, выхавання гонару за сваю Радзіму, за свой народ, павагі да роднай мовы настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры і вучнямі  ДУА “Сярэдняя школа в.Чарнаўчыцы” праведзены з 15 лютага па 20 лютага шэраг мерапрыемстваў у рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры пад дэвізам “Мову родную беражы”. Кожны дзень Тыдня праходзіў пад сваёй назвай: ”Беларусь чароўная”, ”Беларусь творчая”, ”Беларусь культурная”, ”Беларусь лінгвістычная”, “Беларусь пявучая”,”Беларусь гасцінная”.

        Распачаўся тыдзень выставай літаратурных газет пад назвай “Зямля пад белымі крыламі”, якую падрыхтавалі вучні 5-9-х класаў разам са сваім настаўнікамі, а таксама быў наладжаны прагляд мультфільма “Прыгоды Несцеркі” для вучняў 5 - 6-ых класаў і фільма “Дваццаць фактаў пра Беларусь” для -  7-10-ых класаў. Гэтыя мерапрыемствы мелі на мэце актывізацыю нацыянальнай самасвядомасці кожнага ўдзельніка адукацыйнага працэсу. Самы актыўны ўдзел прымалі вучні ў стварэнні фотазоны “Я люблю Беларусь”  і ў акцыі “Далучы сваю далонь”- маё пажаданне Беларусі. Дзеці нашай школы таксама прымалі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “Буслік”.

         Сапраўдная барацьба адчувалася на мерапрыемствах, арганізаваных амаль для кожнай паралелі. На працягу ўсяго тыдня настаўнікамі  школы Л.А.Баярчук, Л.Л.Катовіч, Т.М.Лесавік, І.С.Піпко, І.Д.Усцюговай былі праведзены інтэлектуальныя гульні: «Разумнікі і разумніцы», “Наша спадчына”, “Гаворым па- беларуску”, “З родным словам па жыцці”. Напрыклад, гульня Наша спадчына”, праходзіла так. У першым туры вучням былі прапанаваны пытанні па беларускай мове. Яны не толькі ўзнавалі, але і сістэматызавалі раней набытыя веды па лексіцы і фразеалогіі, пашырылі свой слоўнікавы запас. Другі тур быў прысвечаны народным традыцыям і святам Беларусі. Пры выкананні асобных заданняў вучні праявілі кемлівасць і знаходлівасць. Лінгвістычная віктарына “Слаўны горад над Дзвіной, мы помнім і ганарымся табой” сярод вучняў 6 класаў  пашырыла веды аб гісторыка-культурнай спадчыне Беларусі, садзейнічала выхаванню пачуцця гонару і павагі да нацыянальных традыцый, звычаяў, культуры народа. Новыя таленты раскрыліся на конкурсе чытальнікаў “Жывая класіка”. Пераможцамі конкурсу сталі Карпук Аліна 9 “А”, Сямейка Лізавета 9 “Б”, Шульжык Дар’я 6 “Б”, вучні 5 “А” Бухарына Анастасія і Скварчэўская Ксенія.

            Добразычлівая атмасфера, цікавыя заданні, наглядныя матэрыялы спрыялі прадуктыўнай працы вучняў. Такія мерапрыемствы  развіваюць пазнавальную і творчую актыўнасць, выхоўваюць ў дзяцей пачуццё калектывізму, узаемападтрымкі і ўзаемадапамогі, павышаюць цікавасць і любоў да роднага слова. У гульнёвай форме вучні паказалі веды па раздзелах мовазнаўства, літаратуразнаўства. Школьнікі ўбачылі і адчулі, наколькі багатая і прыгожая, мілагучная і самабытная беларуская мова. Дзеці з вялікім захапленнем прымалі ўдзел у прапанаваных мерапрыемствах.

                                                                              Іна Піпко і Людміла Баярчук,  

                                                                         настаўнікі беларускай мовы і літаратуры

Конкурс чытальнікаў "Жывая класіка", 5-11 классы:

https://disk.yandex.by/d/-ru-ffWHoJzRew

https://disk.yandex.by/i/g1njjb0vVZ73SQ

https://disk.yandex.by/i/2QsBSWBIMf6Kfg

https://disk.yandex.by/i/SP88iUrFG6oqSw

https://disk.yandex.by/i/idvC1MYAt0v3hQ

https://disk.yandex.by/i/fxQKCerG1WbrgQ